У Польшчы зьявіцца новая кітайская інвэстыцыя
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        08.08.2018 09:16
                    
                                 
                
                
                    Гэта вытворца электраліту для акумулятараў электракараў.
                
                
                    
                         Aliaksandr Papko/radyjo.net
Aliaksandr Papko/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Празь некалькі месяцаў пачнецца будаўніцтва заводу ў Валбжыскай спэцыяльнай эканамічнай зоне на паўднёвым захадзе Польшчы.
Выданьне Puls Biznesu паведамляе, што фірма GTHR спачатку прыме на працу 100 чалавек. Кошт інвэстыцыі складае 45 млн даляраў.
Кампанія GTHR знаходзіцца ў сусьветнай тройцы найбуйнейшых пастаўшчыкоў электраліту для літыйіённых акумулятараў.
яс