Logo Polskiego Radia
Print

Міністар юстыцыі: Мы будзем сурова караць тых, хто гандлюе сьмерцю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.08.2018 11:33
За апошні тыдзень у Лодзінскім ваяводзтве з-за спайсаў памерлі дзесяць чалавек ва ўзросьце ад 19 да 40 гадоў.
Міністар юстыцыі З. Зёбра.Міністар юстыцыі З. Зёбра.PAP/Jacek Turczyk

Міністар юстыцыі: Мы будзем сурова караць тых, хто гандлюе сьмерцю
«Дзяржаўныя органы зробяць усё, каб не дапусьціць чарговых сьмерцяў з-за спайсаў», – заявіў міністар юстыцыі Польшчы Зьбігнеў Зёбра.
За апошні тыдзень у Лодзінскім ваяводзтве памерлі дзесяць чалавек ва ўзросьце ад 19 да 40 гадоў. Праўдападобнай прычынай сьмерці было атручваньне курыльнымі сумесямі.
«Да гэтага часу гэтыя справы вяліся ў розных пракуратурах на раённым узроўні. Пасьля аналізу справы прынятае рашэньне, каб справай заняўся Дэпартамэнт барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю Дзяржаўнай пракуратуры», – паведаміў Зьбігнеў Зёбра.
Дагэтуль у выніку супрацы пракуратуры і паліцыі ў Лодзінскім ваяводзтве затрыманыя 9 чалавек. «У гэтай справе мы будзем рабіць усё, каб не дапусьціць чарговых ахвяр. Інтэнсыўнасьць працы вельмі вялікая», – сказаў Зьбігнеў Зёбра.
Міністар заявіў, што падыход да тых, «хто гандлюе сьмерцю, будзе вельмі суровы і бязьлітасны». «Гэтыя асобы сьвядомы выкарыстоўваюць яд, у тым ліку, пацучыны яд, каб фаршыраваць маладых людзей гэтымі субстанцыямі і зарабляць за кошт іх жыцьця і здароўя», – дадаў Зьбігнеў Зёбра.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт