Польскія службы канфіскавалі 15 кг спайсаў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
02.08.2018 10:49
З аналізу вынікае, што канфіскаваныя спайсы могуць прычыніцца да інфаркту, інсульту, комы і нырачнай недастатковасьці.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Функцыянэры цэнтральнага сьледчага бюро Польшчы затрымалі трох прадаўцоў спайсаў. На тэрыторыі Вялікапольскага і Падкарпацкага ваяводзтваў паліцыя канфіскавала 15 кг гэтай небясьпечнай субстанцыі. Затрыманы 32-гадовы жыхар Каліша і двое мужчын з ваколіц Жэшава.
Затрыманыя пачулі абвінавачаньні ў стварэньні небясьпекі для здароўя і жыцьця многіх людзей праз увядзеньне ў абарот больш за 44 кг шкодных субстанцый. Падазраваныя знаходзяцца ў арышце.
З аналізу вынікае, што канфіскаваныя спайсы могуць прычыніцца да інфаркту, інсульту, комы і нырачнай недастатковасьці. Курыльныя сумесі трапілі ў Польшчу з-за мяжы.
Функцыянэры цэнтральнага сьледчага бюро паліцыі затрымалі трох прадаўцоў спайсаў. На тэрыторыі Вялікапольскага і Падкарпацкага ваяводзтваў паліцыя канфіскавала 15 кг гэтай небясьпечнай субстанцыі. Затрыманы 32-гадовы жыхар Каліша і двое мужчын з ваколіц Жэшава.

ав