З сёньняшняга дня можна дасылаць паштоўкі варшаўскім паўстанцам. Акцыя «BohaterON» ладзіцца трэці год запар. У мінулыя гады да ўдзельнікаў паўстаньня былі высланыя 215 тысяч паштовак.
Дырэктар Музэя Варшаўскага паўстаньня Ян Алдакоўскі гаворыць, што паштоўка можа быць уступам да знаёмасьці розных пакаленьняў.
Я. Алдакоўскі: Паштоўка – гэта форма камунікацыі, якую паўстанцы добра разумеюць. Гэта форма, якую яны выкарыстоўвалі большую частку свайго жыцьця. Таму добра, што моладзь ня піша да старэйшых людзей смс-паведамленьні, а высылае паштоўкі, у якіх дзякуе за свабоду, за тое, што паўстанцы зрабілі. Паштоўка – гэта ўступ да новых адносін. Часамі яны сустракаюцца, звоняць адзін аднаму, пішуць.
Паштоўкі можна высылаць з 1 жніўня да 2 кастрычніка, да дня, у якім закончылася паўстаньне.
Бясплатныя папяровыя картачкі можна ўзяць у музэях, на пошце, заправачных станцыях PKN ORLEN, самалётах LOT, пунктах продажу лятарэйных білетаў LOTTO, цягніках POLREGIO.
Партнэрам акцыя зьяўляецца Польскае радыё. У эфіры рэгулярна трансьлююцца ролікі, якія заахвочваюць высылаць паштоўкі паўстанцам.
Акцыя «BohaterON» ладзіцца трэці год запар. У мінулыя гады да ўдзельнікаў паўстаньня былі высланыя 215 тысяч паштовак.

ав