Польшча – буйны вытворца аўтобусаў у Эўропе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        10.07.2018 15:25
                    
                                 
                
                
                    Аўтобусы займаюць вялікую частку экспарту аўтамабільнага сэктара.
                
                
                    
                         The Solaris Urbino 18 bus. Photo: Solaris
The Solaris Urbino 18 bus. Photo: Solaris
                     
                
                
                
               
                
                         Аўтобусы – гэта адна з ключавых спэцыяльнасьцяў польскай аўтамабільнай прамысловасьці. У гэтай галіне Польшча ўваходзіць у лік лідэраў. Аўтобусы займаюць вялікую частку экспарту аўтамабільнага сэктара.
З аднаго боку, гэта заслуга буйных канцэрнаў, якія разьмясьцілі ў Польшчы свае заводы: Volvo ва Ўроцлаве, MAN – у Стараховіцэ і Scania ў Слупску. З другога – дынамічна разьвіваюцца польскія вытворцы, у прыватнасьці Solaris i Ursus.
Самым буйным вытворцам аўтобусаў зьяўляецца завод фірмы MAN у Стараховіцэ, які за год выпускае 2,5 тысячы гарадзкіх аўтобусаў і 1,3 тыс. шасі для такіх аўтобусаў. Нямецкі ўладальнік плянуе разбудаваць гэты завод.
У сваю чаргу Volvo Buses ва Ўроцлаве зьяўляецца самым буйным заводам гэтай фірмы ў Эўропе. На ім зьбіраюць гарадзкія, турыстычныя і міжгароднія аўтобусы, якімі карыстаюцца перавозчыкі і турбюро ў цэлай Эўропе.
Адной са спэцыяльнасьцяў польскіх заводаў зьяўляюцца электрычныя аўтобусы. У гэтай галіне лідыруе Solaris, але побач зь ім рэспубліканскі і замежныя рынкі імкнецца заваёўваць Ursus (у мінулым вядучы польскі трактарны завод).
 Rzeczpospolita/яс