Польскія фірмы імкнуцца прыцягнуць амбітных палякаў з-за мяжы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
03.07.2018 14:51
Трэці год запар адбываецца набор на летнюю стажыроўку ў польскіх фірмах у межах праграмы «Go4Poland – Wybierz Polskę».
pxhere.com/CC Public Domain
Польскія кампаніі хочуць здабываць працаўнікоў сярод палякаў, якія навучаюцца ў замежных ВНУ. Дзеля гэтага ўжо трэці год запар адбываецца набор на летнюю стажыроўку ў польскіх фірмах у межах праграмы «Go4Poland – Wybierz Polskę». Праграму падрыхтаваў Фонд Варшаўскай біржы каштоўных папераў.
"Мы вырашылі дапамагчы прадпрыемствам, якія высока цэняць добраадукаваных супрацоўнікаў, прыцягнуць іх з ліку амбітных маладых палякаў, якія навучаюцца за мяжой", – адзначыла старшыня праграмы «Go4Poland» Аліна Бончар-Бэднаж (Alina Bączar-Bednorz). На адмыслова створанай інтэрнэт-плятформе фірмы зьмяшчаюць прапановы стажыроўкі на ліпень, жнівень і верасень.
Паводле апытаньня грамадзкай думкі, якія праводзяцца сярод палякаў у Вялікабрытаніі, бальшыня плянуе вяртацца на радзіму, нават калі не адразу, то пазьней. І гэтае зацікаўленьне ў вяртаньні бачнае па колькасьці аплікацый на стажыроўку ў рамках праграмы «Go4Poland».
Сёлета на адно месца прыходзіцца па 12-14 кандыдатаў. Гэта польскія студэнты Гарвадзкага ўнівэрсытэту, швэдзкага Ўнівэрсытэту Упсалы ці студэнты ВНУ ў Бэрліне. Стажыроўка платная – працадаўца прапануе 2,5 тысячы злотых брута (570 эўра) у месяц.
Прыняць польскіх студэнтаў замежных ВНУ хочуць Варшаўская біржа каштоўных папераў, энэргетычная кампанія «Tauron», буйныя банкі mBank i BGK, юрыдычна-фінансавы канцэрн Deloitte.
Польскія працадаўцы ўсё часьцей удзельнічаюць у мерапрыемствах, зладжаных польскімі студэнтамі на Брытанскіх выспах, дзе вышукваюць самых пэрспэктыўных кандыдатаў на супрацоўнікаў.
яс
Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле