„Сьляды выбуховых рэчываў на абломках Ту-154М”
Зьявілася новая інфармацыя – крыніцай якой выступае падкамісія па расьсьледаваньні смаленскай авіякатастрофы.
Падкамісія па расьсьледаваньні смаленскай авіякатастрофы правяла дасьледаваньне на наяўнасьць сьлядоў выбуховых рэчываў на абломках прэзыдэнцкага Ту-154М, які ў 2010 годзе пацярпеў крушэньне пад Смаленскам.
Паводле яе, сабраныя доказу паказваюць на прысутнасьць выбуховых рэчываў, па меншай меры, на 107 абломках самалёта, паведаміла праўладная „Gazeta Polska”.
„Падкамісія сьцьвердзіла, што ў сьвятле атрыманых доказу, на шматлікіх абломках самалёта, а таксама як мінімум на целе адной ахвяры, якія былі правераныя спэцыялізаванымі прыладамі, у тым ліку з дапамогай храматаграфіі, знаходзіліся сьляды выбуховых рэчываў. У той жа час падкамісія сьцьвярджае, што няма ніякай інфармацыі або доказаў, якія сьведчаць аб наяўнасьці выбуховых рэчываў у глебе на месцы катастрофы”, - паведамляла надоечы падкамісіі ў афіцыйнай заяве.
Паводле газэты, аналізы пра якія згадвае заява падкамісіі зьяўляюцца вынікам афіцыйных дасьледаваньняў, праведзеных у Цэнтральнай лябараторыі крыміналістыкі паліцыі ў 2012 і 2013 гадах. Іх вынікі знаходзяцца ў розных зборах дакумэнтаў сьледзтва, праводжанага пракуратурай.
Выбуховыя хімічныя рэчывы, паводле падкамісіі, былі выяўленыя на мэталічных частках крэслаў, на частках дывана й штораў.
Дасьледаваньні, датычныя сьлядоў выбуховых рэчываў, паводле выданьня „Gazeta Polska” супадаюць з вынікамі экспэрымэнтаў, апісаных у тэхнічным дакладзе падкамісіі Антоні Мацярэвіча (Antoni Macierewicz).
аз
Падкамісія па расьсьледаваньні смаленскай авіякатастрофы правяла дасьледаваньне на наяўнасьць сьлядоў выбуховых рэчываў на абломках прэзыдэнцкага Ту-154М, які ў 2010 годзе пацярпеў крушэньне пад Смаленскам.
Паводле яе, сабраныя доказы сьведчаць пра прысутнасьць выбуховых рэчываў, па меншай меры, на 107 абломках самалёта, паведаміла праўладная „Gazeta Polska”.
„Падкамісія сьцьвердзіла, што ў сьвятле атрыманых доказаў, на шматлікіх абломках самалёта, а таксама як мінімум на целе адной ахвяры, якія былі правераныя спэцыялізаванымі прыладамі, у тым ліку з дапамогай храматаграфіі, знаходзіліся сьляды выбуховых рэчываў.
У той жа час падкамісія сьцьвярджае, што няма ніякай інфармацыі або доказаў, якія сьведчаць аб наяўнасьці выбуховых рэчываў у глебе на месцы катастрофы”, - паведамляла надоечы падкамісіі ў афіцыйнай заяве.
Паводле газэты, аналізы пра якія згадвае заява падкамісіі, зьяўляюцца вынікам афіцыйных дасьледаваньняў, праведзеных у Цэнтральнай лябараторыі крыміналістыкі паліцыі ў 2012 і 2013 гадах. Іх вынікі знаходзяцца ў розных зборах дакумэнтаў сьледзтва, якое вядзе пракуратура.
Выбуховыя хімічныя рэчывы, паводле падкамісіі, былі выяўленыя на мэталічных частках крэслаў, на частках дывана й штораў.
Дасьледаваньні, датычныя сьлядоў выбуховых рэчываў, паводле выданьня „Gazeta Polska”, супадаюць з вынікамі экспэрымэнтаў, апісаных у тэхнічным дакладзе падкамісіі Антоні Мацярэвіча (Antoni Macierewicz).
аз