Украінскія студэнты пасьля вучобы ў Польшчы хочуць ехаць далей на Захад
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.06.2018 14:42
                    
                    Толькі 7% украінцаў плянуе вярнуцца да сябе на радзіму, а больш за 30% маладзёнаў хацелі б перасяліцца ў іншыя краіны Эўразьвязу.
                
                         Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украінская моладзь хоча вучыцца ў ВНУ ў Польшчы, аднак пасьля вучобы не плянуе заставацца ў краіне на Вісьле. Гэта галоўны вынік дасьледаваньня, праведзенага польскім Інстытутам грамадзкіх спраў. Недзяржаўны аналітычны цэнтар вырашыў даведацца, якія пляны існуюць у маладых украінцаў наконт Польшчы й ці яны зьвязваюць сваю будучыню з краінай. Падобныя дасьледаваньні былі праведзеныя ў іншых дзяржавах Вышаградзкай групы.
Кожны трэці ўкраінец пасьля заканчэньня польскай ВНУ хоча выехаць на Захад. Толькі 7% украінцаў плянуе вярнуцца да сябе на радзіму. Больш за 30% маладзёнаў хацелі б перасяліцца ў іншыя краіны Эўразьвязу.
З дасьледаваньня вынікае, што ўкраінцы выбіраюць вучобу ў Польшчы перш за ўсё таму, што іх не задавальняюць умовы жыцьця ва Ўкраіне й таму, што хочуць атрымаць дыплём ВНУ краіны Эўразьвязу. Акрамя таго, Польшча іх прыцягвае адносна невысокімі коштамі жыцьця й якасьцю адукацыі.
Украінскія студэнты, сярод якіх было праведзенае анкетаваньне, перш за ўсё вучацца на гуманітарных спэцыяльнасьцях, а таксама выбіраюць грамадзкія, юрыдычныя навукі й эканоміку ды кіраваньне.

вс