У Вавэлі аднавілі імёны ахвяравальнікаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Viktar Korbut
                        
                        16.06.2018 16:23
                    
                                 
                
                
                    Рэстаўратары пачысьцілі памятныя дошкі 1921-1936 гадоў.
                
                
                    
                         ВавэльФота: pixabay.com/DzidekLasek
ВавэльФота: pixabay.com/DzidekLasek
                     
                
                
                
               
                
                         У Вавэлі — рэзыдэнцыі польскіх каралёў у Кракаве — скончыліся рэстаўрацыйныя работы. Тут трэба было вярнуць ранейшы выгляд памятным дошкам зь імёнамі людзей, якія на працягу 1921-1936 гадоў ахвяроўвалі сродкі на аднаўленьне замка.
На кожнай такой дошцы напісана імя аднаго з ахвяравальнікаў.
У 20-30-я гады мінулага стагодзьдзя грошы зьбіраліся на аднаўленьне былой каралеўскай рэзыдэнцыі ад зьнішчэньняў, якія былі зроблены аўстрыйскімі войскамі, калі ў Вавэлі знаходзіліся салдацкія казармы.
К нашаму часу памятныя дошкі пакрыліся слоем фальшывай паціны, якая не дазваляла прачытаць імёны ахвяравальнікаў.
Агата Вядэрны, кансэрватар помнікаў: Трэба было, ужываючы вострыя дакладныя інструмэнты, прыбіраць літара за літарай фальшывую паціну, але каб не пашкодзіць літары.
Усяго рэстаўратары аднавілі 386 памятных дошак.
вк