Польскі Сэйм запатрабаваў ад Расеі вызваліць украінскіх палітвязьняў
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
15.06.2018 14:36
Напярэдадні Камісія па міжнародных справах Сэйму адзінагалосна зацьвердзіла праект дакумэнту.
Foto: Wikimedia Commons/Katarzyna Czerwińska
Польскі Сэйм запатрабаваў ад Расеі вызваліць украінскіх палітвязьняў
Пастанова польскага парлямэнту ад 15 чэрвеня, заклікае расейскія ўлады вызваліць усіх украінцаў, якія знаходзяцца за кратамі па палітычным матывам. Напярэдадні Камісія па міжнародных справах Сэйму адзінагалосна зацьвердзіла праект дакумэнту.
Тэкст пастановы з трыбуны парлямэнту зачытаў дэпутат ад партыі «Грамадзянская плятформа» Анджэй Галіцкі: «Сэйм Рэспублікі Польшча зьвяртаецца да ўладаў Расейскай Фэдэрацыі з заклікам вызваліць усіх грамадзян Украіны, якія па палітычных прычынах знаходзяцца ў расейскіх месцах пазбаўленьня волі. Мы патрабуем вызваленьня рэжысёра Алега Сянцова ». За прыняцьце пастановы прагаласавалі 410 дэпутатаў, 2 былі супраць, 4 – устрымаліся. Зацьвярджэньне пастановы тактычна аб'яднала польскую правячаю партыю і апазыцыю.
эж
Пастанова польскага парлямэнту ад 15 чэрвеня, заклікае расейскія ўлады вызваліць усіх украінцаў, якія знаходзяцца за кратамі па палітычным матывам. Напярэдадні Камісія па міжнародных справах Сэйму адзінагалосна зацьвердзіла праект дакумэнту.
Тэкст пастановы з трыбуны парлямэнту зачытаў дэпутат ад апазыцыйнай партыі «Грамадзянская плятформа» Анджэй Галіцкі: «Сэйм Рэспублікі Польшча зьвяртаецца да ўладаў Расейскай Фэдэрацыі з заклікам вызваліць усіх грамадзян Украіны, якія па палітычных прычынах знаходзяцца ў расейскіх месцах пазбаўленьня волі. Мы патрабуем вызваленьня рэжысёра Алега Сянцова».
За прыняцьцё пастановы прагаласавалі 410 дэпутатаў, 2 былі супраць, 4 – устрымаліся. Зацьвярджэньне пастановы тактычна аб'яднала польскую правячаю партыю й апазыцыю.
эж