Logo Polskiego Radia
Print

Закон аб ІНП могуць скарэкціраваць

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 09.06.2018 13:33
Такія намеры ёсьць ва ўрадзе Польшчы.
Logo IPNLogo IPN

Міністар замежных спраў Польшчы Яцак Чапутовіч пагадзіўся ў суботу з поглядам аб неабходнасьці карэкціроўкі закону аб Інстытуце нацыянальнай памяці.

Міністар патлумачыў: “У адносінах са Злучанымі Штатамі і Ізраілем гэта зьяўляецца праблемай, трэба пагадзіцца, што тут трэба прыняць пэўнае рашэньне”.

Такім чынам Яцак Чапутовіч салідарызаваўся зь меркаваньнем віцэ-прэм’ера Ярослава Говіна, што патрэбна пільная карэкціроўка закону.

Спадар Говін мяркуе, што закон аб ІНП “у цяперашнім выглядзе па-сапраўднаму не спрыяе рэалізацыі польскіх нацыянальных інтарэсаў”.

Ухваленыя Сэймам у студзені папраўкі да закону аб ІНП прадугледжваюць, што кожны, хто публічна і насуперак фактам прыпісвае польскаму народу або дзяржаве адказнасьць або саўдзел у злачынствах, якія ўчыніла нацысцкая Нямеччына, будзе пакараны штрафам або трыма гадамі зьняволеньня.

Pap.pl/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт