У Рацібору аўтамабіль урэзаўся ў групу раварыстаў
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
31.05.2018 11:26
Ад атрыманых раненьняў двое раварыстаў памерлі, яшчэ двое былі дастаўленыя ў шпіталь.
pixabay.com/CC0
У Рацібору аўтамабіль урэзаўся ў групу раварыстаў
У выніку дарожна-транспартнага здарэньня два раварысты загінулі, яшчэ двое былі параненыя. Трагедыя адбылася ўчора ўвечары ў горадзе Рацібор, які знаходзіцца ў паўднёва-заходняй Польшчы.
Прадстаўнік Камэндатуры паліцыі гораду Рацібор Міраслаў Шыманскі паведаміў, што 31-гадовы кіроўца на прамым участку дарогі ажыцьцявіў наезд на групу з чатырох раварыстаў. Ад атрыманых пашкоджаньняў двое раварыстаў памерлі, яшчэ двое былі дастаўленыя ў шпіталь. Аднак ужо сёньня пацярпелыя былі выпісаныя.
Паліцыя выявіла, што кіроўца аўтамабіля быў цьвярозы.Таксама Міраслаў Шыманскі заўважыў, што ў крыві двух ацалелых раварыстаў выяўленая нязначная колькасьць алькаголю. Ці ў крыві загінулых раварыстаў таксама ўтрымліваецца алькаголь выявіць патолягаанатамічная экспэртыза.
эж
У выніку дарожна-транспартнага здарэньня два раварысты загінулі, яшчэ двое былі параненыя. Трагедыя адбылася ўчора ўвечары ў горадзе Рацібор, які знаходзіцца ў паўднёва-заходняй Польшчы.
Прадстаўнік Камэндатуры паліцыі гораду Рацібор Міраслаў Шыманскі паведаміў, што 31-гадовы кіроўца на прамым участку дарогі ажыцьцявіў наезд на групу з чатырох раварыстаў. Ад атрыманых раненьняў двое раварыстаў памерлі, яшчэ двое былі дастаўленыя ў шпіталь. Аднак ужо сёньня пацярпелыя былі выпісаныя.
Паліцыя выявіла, што кіроўца аўтамабіля быў цьвярозы.Таксама Міраслаў Шыманскі заўважыў, што ў крыві двух ацалелых раварыстаў выяўленая нязначная колькасьць алькаголю. Ці ў крыві загінулых таксама ўтрымліваецца алькаголь выявіць патолягаанатамічная экспэртыза.
эж