Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ахвотна наведваюць музэйныя ўстановы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.05.2018 17:31
У 2017 годзе музэйныя ўстановы ў Польшчы наведалі 37,5 мільёна чалавек.
Музэй гісторыі польскіх габрэяў Полін. Photo: bekey/pixabay.com/CC0 Public DomainМузэй гісторыі польскіх габрэяў Полін. Photo: bekey/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: bekey/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі ахвотна наведваюць музэйныя ўстановы
У 2017 годзе музэйныя ўстановы ў Польшчы наведалі 37,5 мільёна чалавек.
У 2017 годзе палякі часьцей наведвалі музэі, чым годам раней. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, летась музэйныя ўстановы наведалі 37,5 мільёна чалавек, то бок на 3,2% больш, чым у 2016 годзе.
У 2017 годзе ў Польшчы працавала 949 музэяў і іх філіялаў, то бок на 0,4% больш, чым у 2016 годзе. Яны арганізавалі каля 6 тысяч часовых і больш за 2,5 тысячы пастаянных выстаў.
Найбольш музэйных установаў дзейнічала ў Мазавецкім і Малапольскім ваяводзтвах. Іх наведала таксама найбольшая колькасьць людзей.
Акрамя тыпова музэйнай дзейнасьці польскія музэі правялі таксама шмат культурных і адукацыйных мерапрыемстваў.
аз

У 2017 годзе палякі часьцей наведвалі музэі, чым годам раней. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, летась музэйныя ўстановы наведалі 37,5 мільёна чалавек, то бок на 3,2% больш, чым у 2016 годзе.

У 2017 годзе ў Польшчы працавала 949 музэяў і іх філіялаў, то бок на 0,4% больш, чым у 2016 годзе. Яны арганізавалі каля 6 тысяч часовых і больш за 2,5 тысячы пастаянных выставaў.

Найбольш музэйных установаў дзейнічала ў Мазавецкім і Малапольскім ваяводзтвах. Іх наведала таксама найбольшая колькасьць людзей.

Акрамя тыпова музэйнай дзейнасьці польскія музэі правялі таксама шмат культурных і адукацыйных мерапрыемстваў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт