Польская сялянская партыя прапануе скараціць час працы для бацькоў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        12.05.2018 13:04
                    
                    Хоць у мінулым годзе законапраект не прайшоў, партыя робіць чарговую спробу. 
                
                         pixabay.com/CC0
pixabay.com/CC0
                     
Польская сялянская праца прапануе скараціць час працы для бацькоў
Хоць у мінулым годзе законапраект не прайшоў, партыя робіць чарговую спробу. Польская сялянская партыя накіравала на першае чытаньне ў Сэйм законапраект, які скароціць бацькам тыдзень працы да 35 гадзін.
«Гадзіны для сям'і» – так называецца законапраект, падрыхтаваны ПСП. У ім прапануецца скараціць час працы бацькам дзяцей да 15 году жыцьця.
У мінулым годзе партыя складала на разгляд падобны праект, але тады 35-гадзінны тыдзень працы павінен быў быць уведзены для бацькоў дзяцей да 10-гадовага ўзросту. Сэйм адхіліў праект.
Польская сялянская партыя не адзіная, хто прапануе скараціць час працы для бацькоў. Подпісы пад законапраектам зьбірала партыя «Разам». З такой жа прапановай выступае прафсаюз «Салідарнасьць».
Польская сялянская партыя накіравала на першае чытаньне ў Сэйм законапраект, які скароціць бацькам тыдзень працы да 35 гадзін.

ав