Прэзыдэнты Польшчы і Чэхіі абмеркавалі двухбаковыя стасункі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        10.05.2018 16:44
                    
                    Варшава зьяўляецца другой сталіцай, куды прыехаў чэскі прэзыдэнт пасьля яго перавыбраньня ў студзені. 
                
                         PAP/Jacek Turczyk
PAP/Jacek Turczyk
                     
У Варшаву з афіцыйным візытам прыехаў прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман. У польскай сталіцы кіраўнік чэскай дзяржавы сустрэўся з прэзыдэнтам Анджэем Дудам, прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, а таксама са сьпікерамі Сэната і Сэйма. Акрамя таго, Мілаш Зэман усклаў кветкі да Магілы невядомага жаўнера і Помніка ахвярам смаленскай трагедыі.
Падчас перамоваў у прэзыдэнцкім палацы Анджэй Дуда і Мілаш Зэман абмеркавалі, у прыватнасьці, пытаньні бясьпекі ў кантэксьце NATO і супрацоўніцтва ў Эўрапейскім зьвязе, а таксама праекты ініцыятывы Трохморья і Вышаградзкай групы.
Варшава зьяўляецца другой сталіцай, куды прыехаў чэскі прэзыдэнт пасьля яго перавыбраньня ў студзені гэтага года. Абодва лідары абмяняюцца думкамі на тэму расейскай палітыкі як ва Ўкраіне, так і ў дачыненьні да Захаду.
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман займае сваю пасаду з 2013 года. У канцы студзеня чэхі пераабралі яго на другі прэзыдэнцкі тэрмін. Зэман вядомы сваімі пракрамлёўскімі поглядамі, ён неаднаразова выказваўся супраць санкцый у дачыненіні да Расеі за яе агрэсію ва Ўкраіне і анэксію Крыма, а таксама падтрымліваў будаўніцтва газаправода Nord Stream 2.
У Варшаву з афіцыйным візытам прыехаў прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман. У польскай сталіцы кіраўнік чэскай дзяржавы сустрэўся з прэзыдэнтам Анджэем Дудам, прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, а таксама са сьпікерамі Сэната і Сэйма. Акрамя таго, Мілаш Зэман усклаў кветкі да Магілы невядомага жаўнера і Помніка ахвярам смаленскай трагедыі.
Падчас перамоваў у прэзыдэнцкім палацы Анджэй Дуда і Мілаш Зэман абмеркавалі, у прыватнасьці, пытаньні бясьпекі ў кантэксьце NATO і супрацоўніцтва ў Эўрапейскім зьвязе, а таксама праекты ініцыятывы Трохмор'я і Вышаградзкай групы.

ав