Аркестар Sinfonia Varsovia чарговы раз зайграў у Японіі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
09.05.2018 15:22
Сёлета музыка ў іх выкананьні гучала дзевяць разоў, а канцэрты адбыліся ў некалькіх мікрараёнах Токіё.
pixabay.com/CC0
Аркестар Sinfonia Varsoviaчарговы раз зайграў на японскім, найбольшым міжнародным фэстывалі клясычнай музыкі «Шалёныя дні музыкі». Сёлета музыка ў іх выкананьні гучала дзевяць разоў, а канцэрты адбыліся ў некалькіх мікрараёнах Токіё.
Дырэктар аркестру Януш Марыноўскі расказвае, што калектыў 14-ы раз гасьціў у японскай сталіцы. Музыкі загралі, між іншым, канцэрты з музыкай Ігнацы Яна Падарэўскага, Зыгмунда Наскоўскага і Фрыдэрыка Шапэна.
Падчас японскіх «Шалёных дзён музыкі» аркестар асаблівую ўвагу прысьвяціў 100-й гадавіне незалежнасьці Польшчы.
Сёлета галоўным матывам фэстывалю ў Токіё быў лёзунг «У бок новага сьвету». Праграма складалася з твораў кампазытараў-эмігрантаў, якія па палітычных ці асабістых прычынах былі вымушаныя выехаць з роднай краіны.
У наступным годзе Sinfonia Varsovia зайграе ў Кітаі.
Аркестар Sinfonia Varsovia чарговы раз зайграў на японскім, найбольшым міжнародным фэстывалі клясычнай музыкі «Шалёныя дні музыкі». Сёлета музыка ў іх выкананьні гучала дзевяць разоў, а канцэрты адбыліся ў некалькіх мікрараёнах Токіё.

ав