Як адрадзілася польская дзяржава
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
01.05.2018 07:35
Шлях да незалежнасьці: 1916-1918 гады.
Юзэф Пілсудскі Narodowe Archiwum Cyfrowe
Як нарадзілася незалежная Польшча ў ХХ стагодзьдзі? Гэтым пытаньнем задаецца журналіст Dziennika Gazety Prawnej Караль Даміноўскі.
Афіцыйная дата аднаўленьня дзяржавы вядома — і гэта сёньня нацыянальнае сьвята — 11 лістапада. Роўна сто год таму Польшча абвясьціла пра сваю незалежнасьць. Аднак да гэтага вёў рад важных рашэньняў.
Па-першае, пачалася Першая сусьветная вайна, і ў 1915 годзе немцы занялі польскія землі, якія раней кантралявала Расея. Яшчэ адна частка Польшчы з канца XVIII стагодзьдзя знаходзілася ў складзе Аўстрыі. На гэтых тэрыторыях нямецкі і аўстра-вугорскі імпэратары абвясьцілі 5 лістапада 1916 году аб стварэньні “самастойнага”, але яшчэ не “незалежнага” Польскага Каралеўства. У Варшаве была ўтворана Часовая рада дзяржавы, якая перадала 11 лістапада 1918 году ўладу Юзафу Пілсудскаму.
Важнай для польскай незалежнасьці была агучаная ў 1917 годзе прэзыдэнтам ЗША Вільсанам дэклярацыя аб неабходнасьці стварэньня польскай дзяржавы.
Dziennik Gazety Prawnej/вк