Службы правапарадку сарвалі канцэрт нэафашыстаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        22.04.2018 09:43
                    
                                 
                
                
                    У акцыі ўдзельнічала больш за сто функцыянэраў службаў правапарадку.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain CC0
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі ўдарылі па асяродзьдзі нэафашыстаў у Дзержанёве на поўдні Польшчы. У гэтым горадзе плянавалася правесьці канцэрт з распаўсюдам прапаганды гэтай ідэалёгіі.
У акцыі ўдзельнічала больш за сто функцыянэраў агенцтва ды іншых службаў правапарадку. Апэрацыя пачалася ў суботу пасьля поўдня, ноччу яшчэ працягвалася, пакуль што невядомыя падрабязнасьці яе правядзеньня, - паведаміў прэс-сакратар акружной пракуратуры ў Сьвідніцы пракурор Томаш Арэпук.
Па словах пракурора, канцэрт нэафашыстаў у выніку дзейнасьці службаў правапарадку не адбыўся. На месцы плянаванага мерапрыемства праведзены ператрус. Даручэньне не дапусьціць правядзеньня фашысцкага канцэрту выдала раённая пракуратура ў Валбжыху, якая вядзе сьледзтвы, зьвязаныя з прапагандай нянавісьці і таталітарных сыстэм.
нг