У польскіх гарадах распачынаецца 9 кінаагляд «Рэха Катыні» 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        18.04.2018 09:13
                    
                                 
                
                
                    Пасьля 1989 году, калі можна было размаўляць пра катынскае злачынства, многія рэжысёры заняліся гэтай тэмай.
                
                
                    
                         Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Skitterphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Skitterphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          
У Варшаве, Познані і некалькіх гарадах распачынаецца 9 кінаагляд «Рэха Катыні». Арганізатарам падзеі зьяўляецца Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы. Падчас бясплатных паказаў можна будзе паглядзець фільмы, прысьвечаныя катынскаму злачынству, калі па загадзе Сталіна ў 1940 годзе былі расстраляныя 22 тысячы польскіх афіцэраў.
Будуць паказаныя фільмы пра трагедыю забітых і іх сямей, а таксама працэс высьвятленьня праўды. Пасьля 1989 году, калі можна было размаўляць пра катынскае злачынства, многія рэжысёры заняліся гэтай тэмай.
Адначасова з паказамі будуць праходзіць гістарычныя лекцыі, дыскусіі з удзелам рэжысёраў, навукоўцаў, журналістаў, прад'юсэраў, а таксама блізкіх ахвяр катынскага злачынства.
У Варшаве, Познані і некалькіх гарадах распачынаецца 9 кінаагляд «Рэха Катыні». Арганізатарам падзеі зьяўляецца Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы. Падчас бясплатных паказаў можна будзе паглядзець фільмы, прысьвечаныя катынскаму злачынству, калі па загадзе Сталіна ў 1940 годзе былі расстраляныя 22 тысячы польскіх афіцэраў.
Будуць паказаныя фільмы пра трагедыю забітых і іх сямей, а таксама працэс высьвятленьня праўды. Пасьля 1989 году, калі можна было размаўляць пра катынскае злачынства, многія рэжысёры заняліся гэтай тэмай.
Адначасова з паказамі будуць праходзіць гістарычныя лекцыі, дыскусіі з удзелам рэжысёраў, навукоўцаў, журналістаў, прадусэраў, а таксама блізкіх ахвяр катынскага злачынства.
ав