У Польшчы павялічылася папуляцыя зуброў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
06.04.2018 17:12
Новы статак - 5 маладых кароў ды 2 быкі - трапілі ў Аўгустоўскую пушчу.
Foto: PAP/Artur Reszko
7 зуброў выпусьцілі на свабоду з адмысловага загону часовага ўтрыманьня для адаптацыі жывёл, які месьціцца на тэрыторыі Аўгустоўскага лясьніцтва. Цяпер статак будзе бытаваць у Аўгустоўскай пушчы, якую ў выніку шырокіх дасьледаваньняў прызналі тэрыторыяй, дзе пануюць прыдатныя прыродныя ўмовы для ўзнаўленьня папуляцыі зуброў.
Паводле дадзеных польскага Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя, на свабодзе ў Польшчы жывуць пяць статкаў зуброў: у Белавескай пушчы – 654 адзінак, у Бяшчадах – 487 адзінак, у Заходнепаморскім статку – 216 адзінак, у Кнышыньскай пушчы – 158 галоў, у Барэцкай пушчы – 120 адзінак.
Зубры ў Аўгустоўскай пушчы будуць пад аддаленым кантролем лясной службы і вэтэрынарыі.
За апошнія гады польскае Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя дало згоду на тое, каб выпусьціць у прыродныя ўмовы 17 зуброў па ўсёй Польшчы.
ПР/юл