Польшча гатовая дапамагчы брытанцам у высьвятленьні справы Скрыпаля
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        14.03.2018 15:45
                    
                    Згаданая прапанова выйшла ад прэм'ер-міністра краіны Матэвуша Маравецкага. 
                
                         Польшча гатовая дапамагчы брытанцам у высьвятленьні справы Скрыпаля.PAP/EPA/NEIL HALL
Польшча гатовая дапамагчы брытанцам у высьвятленьні справы Скрыпаля.PAP/EPA/NEIL HALL
                     
Польшча гатовая дапамагчы брытанцам у высьвятленьні справы Скрыпаля
Згаданая прапанова выйшла ад прэм'ер-міністра краіны Матэвуша Маравецкага. 
„Мы бачым праблемы, якія стварае Расейская Фэдэрацыя ў Эўропе, шмат сьведчыць пра тое, што з такімі праблемамі сутыкнулася Вялікабрытанія”, - такім чынам у размове з парталам wPolityce.pl кіраўнік Канцылярыі старшыні Рады Міністраў Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) камэнтуе спробу атручэньня былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля.
Міністар Дворчык падкрэсьліў, што Вялікабрытанія можа разьлічваць на падтрымку Польшчы ў высьвятленьні гэтай справы. 
„У адпаведнасьці з заявай прэм’ера Матэвуша Маравецкага (Mateusz Morawiecki), Вялікабрытанія можа разьлічваць на падтрымку Польшчы ва ўсіх аспэктах, зьвязаных з высьвятленьнем гэтага пытаньня”, - падкрэсьліў Міхал Дворчык у размове з парталам wPolityce.pl.
аз