На Яснай Гары адкрылі дошку ў памяць аб „выклятых” жаўнерах
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        11.03.2018 15:45
                    
                    Цырымонія прайшла ў рамках Паломніцтва вэтэранаў антыкамуністычнага падпольля.
                
                         На Яснай Гары адкрылі дошку ў памяць аб „выклятых” жаўнерах.PAP/Waldemar Deska
На Яснай Гары адкрылі дошку ў памяць аб „выклятых” жаўнерах.PAP/Waldemar Deska
                     
На Яснай Гары адкрылі дошку ў памяць аб „выклятых” жаўнерах
Цырымонія прайшла ў рамках Паломніцтва вэтэранаў антыкамуністычнага падпольля.
У санктуарыі Маці Божай на Яснай Гары ў Чэнстахове была адкрытая мэмарыяльная дошка ў памяць аб „выклятых” жаўнерах. Цырымонія прайшла ў рамках Паломніцтва вэтэранаў антыкамуністычнага падпольля.
Мэмарыяльную дошку адкрыў і асьвяціў Гданьскі мітрапаліт арцыбіскуп Славой Лешэк Глудзь (Leszek Sławoj Głódź). 
Перад адкрыцьцём шыльды ў капліцы перад цудатворным вобразам Маці Божай адбылася Імша з удзелам паломнікаў. Пасьля рэлігійнай цырымоніі й адкрыцьця дошкі прайшоў дыскусійны панэль з удзелам гісторыкаў. 
Адкрыцьцё памятнай шыльды адбылося па ініцыятыве Інстытуту нацыянальнай памяці, рэдакцыі Каталіцкага Тыднёвіка „Нядзеля” й канцэрну PGNiG.
аз