Logo Polskiego Radia
Print

У Кракаве адзначаюць 75-ю гадавіну ліквідацыі гета

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.03.2018 17:37
Па вуліцах Кракава прайшло Шэсьце памяці, прысьвечанае 75-й гадавіне ліквідацыі тамтэйшага гета.
Нямецкі канцлягер Пляшов у 1942 годзе.Нямецкі канцлягер Пляшов у 1942 годзе. Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=59838

У Кракаве адзначаюць 75-ю гадавіну ліквідацыі гета
Па вуліцах Кракава прайшло Шэсьце памяці, прысьвечанае 75-й гадавіне ліквідацыі тамтэйшага гета.
Па вуліцах Кракава прайшло Шэсьце памяці, прысьвечанае 75-й гадавіне ліквідацыі тамтэйшага гета. Марш арганізавалі гарадзкія ўлады, Асацыяцыя па арганізацыі Фэстывалю габрэйскай культуры й габрэйская абшчына.
А поўдні ўдзельнікі мерапрыемства сустрэліся на плошчы Герояў гета й прайшлі да былога нямецкага канцлягера КЛ Пляшов. Яны пераадолелі такі ж маршрут, які пераадольвалі апошнія кракаўскія габрэі.
Кожны год у Шэсьці памяці ўдзельнічае некалькі сотняў жыхароў Кракава. Прыязджаюць таксама госьці з-за мяжы. Сярод іх кракаўскія габрэі й іх нашчадкі, якія цяпер пражываюць у Ізраілі.
аз

Па вуліцах Кракава прайшло Шэсьце памяці, прысьвечанае 75-й гадавіне ліквідацыі тамтэйшага гета. Марш арганізавалі гарадзкія ўлады, Асацыяцыя па арганізацыі Фэстывалю габрэйскай культуры й габрэйская абшчына.

А поўдні ўдзельнікі мерапрыемства сустрэліся на плошчы Герояў гета й прайшлі да былога нямецкага канцлягера Пляшоў (ням. Konzentrationslager Plaszow bei Krakau). Яны пераадолелі такі ж маршрут, які пераадольвалі апошнія кракаўскія габрэі.

Кожны год у Шэсьці памяці ўдзельнічае некалькі сотняў жыхароў Кракава. Прыязджаюць таксама госьці з-за мяжы. Сярод іх кракаўскія габрэі й іх нашчадкі, якія цяпер пражываюць у Ізраілі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт