Logo Polskiego Radia
Print

Нават 80% вытворцаў мяса птушкі выкарыстоўваюць антыбіётыкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.03.2018 14:37
Няма гарантыі таго, што мяса для чалавека зьяўляецца бясьпечным.
Photo: pixabay.com/CC0

Rzeczpospolita
Нават 80% вытворцаў мяса птушкі выкарыстоўваюць антыбіётыкі. Няма гарантыі таго, што мяса зьяўляецца бясьпечным. Гэта вынік кантролю на птушынах фабрыках, праведзены Вышэйшай кантрольнай палатай Польшчы.
У прамысловых гадоўлях птушак у Польшчы паўсюдна выкарыстоўваюцца антыбіётыкі. Іх выкарыстаньне рэзка павысілася. У выніку недахопаў у сыстэме нагляду няма пэўнасьці, што кураціна ці сьвініна ў крамах бясьпечная.
Пытаньне прыманьня птушкамі і сьвіньнямі антыбіётыкаў аднаўляецца рэгулярна, але цяпер афіцыйная ўстанова пацьвярджае, што праблема існуе. Цягам пяці гадоў (2011-2015) продаж антыбіётыкаў вырас на 23%. Польшча знаходзіцца сярод эўрапейскіх лідараў. «Сыстэма кантролю ня можа гарантаваць, што мяса, якое трапляе ў продаж, зьяўляецца бясьпечным для спажыўцоў», – б’е трывогу Вышэйшая кантрольная палата Польшчы.
Прысутнасьць у мясе антыбіётыкаў моцна ўплывае на арганізм чалавека. З дасьледаваньняў вынікае, што нават невялікая колькасьць антыбіётыкаў, якая трапляе ў арганізм з мясам, можа прычыняцца да ўзьнікненьня лекаўстойлівых бактэрый. Вынікам прыманьня антыбіётыкаў таксама можа быць павялічаная рызыка, напрыклад, алергіі.

Rzeczpospolita: Гэта вынік кантролю на птушынах фабрыках, праведзены Вышэйшай кантрольнай палатай Польшчы.

У прамысловых гадоўлях птушак у Польшчы паўсюдна выкарыстоўваюцца антыбіётыкі. Іх выкарыстаньне рэзка павысілася. У выніку недахопаў у сыстэме нагляду няма пэўнасьці, што кураціна ці сьвініна ў крамах бясьпечная.

Пытаньне прыманьня птушкамі і сьвіньнямі антыбіётыкаў аднаўляецца рэгулярна, але цяпер афіцыйная ўстанова пацьвярджае, што праблема існуе. Цягам пяці гадоў (2011-2015) продаж антыбіётыкаў вырас на 23%. Польшча знаходзіцца сярод эўрапейскіх лідараў. «Сыстэма кантролю ня можа гарантаваць, што мяса, якое трапляе ў продаж, зьяўляецца бясьпечным для спажыўцоў», – б’е трывогу Вышэйшая кантрольная палата Польшчы.

Прысутнасьць у мясе антыбіётыкаў моцна ўплывае на арганізм чалавека. З дасьледаваньняў вынікае, што нават невялікая колькасьць антыбіётыкаў, якая трапляе ў арганізм з мясам, можа прычыняцца да ўзьнікненьня лекаўстойлівых бактэрый. Вынікам прыманьня антыбіётыкаў таксама можа быць павялічаная рызыка, напрыклад, алергіі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт