Пяць чалавек загінулі падчас выбуху газу ў жылым доме
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        06.03.2018 10:02
                    
                    Нагадаем, у нядзелю раніцай у выніку выбуху газу абрынуўся жылы дом у Познані.
                
                         PAP/Jakub Kaczmarczyk
PAP/Jakub Kaczmarczyk
                     
У панядзелак 5 сакавіка Пажарная служба Польшчы пацьвердзіла інфармацыю аб знойдзеным целе пятай ахвяры няшчаснага выпадку на будаўнічай пляцоўцы ў Познані. Нагадаем, у нядзелю раніцай у выніку выбуху газу абрынуўся жылы дом па вуліцы 28 чэрвеня ў сталіцы Вялікапольскага ваяводзтва. Польская пракуратура адкрыла сьледзтва па гэтай справе.
На момант выбуху ў чатырохпавярховым будынку, па словах ратавальнікаў, знаходзілася 40 чалавек. Раненьні атрымаў 21 чалавек, з іх 3 – у цяжкім стане.
У панядзелак падчас прэс-канфэрэнцыі прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі выказаў семʼям ахвяраў спачуваньні. Таксама ён пажадаў хутчэйшага выздараўленьня ўсім пацярпелым у выніку катастрофы.

ав