Вынікі Алімпіяды-2018: Польскаму спорту патрэбны інвэстыцыі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
27.02.2018 14:12
Гэта асабліва важна ў кантэксьце ідэі арганізацыі сумесных Алімпійскіх гульняў у Польшчы і Славакіі.
PAP/EPA/ROMAN PILIPEY
Вынікі Алімпіяды-2018: Польскаму спорту патрэбны інвэстыцыі
Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане паказалі, што польскаму спорту патрэбны інвэстыцыі – заявіў міністар спорту і турызму Вітальд Банька.
Міністар падкрэсьліў, што гэта асабліва важна ў кантэксьце ідэі арганізацыі сумесных Алімпійскіх гульняў у Польшчы і Славакіі: «Калі мы калі-небудзь хочам стаць гаспадарамі Зімовых алімпійскіх гульняў, то варта пачаць падрыхтоўку інфраструктуры і разьвіваць адпаведныя віды спорту. Тады мы маглі б разьлічваць на большае, чым два мэдалі. Паўтару, асноўныя элемэнты – гэта навучаньне, спартыўныя посьпехі і інфраструктура. І тады ўсё ў нас атрымаецца».
На Зімовых алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане Польшча заваявала два мэдалі. Скакун на лыжах з трампліна Каміль Стох заваяваў золата ў індывідуальным заліку, таксама польскія скакуны атрымалі бронзу ў камандным конкурсе.

ав