Logo Polskiego Radia
Print

Створана прыкладаньне “Мапа месцаў нацыянальнай памяці”

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.02.2018 09:10
Гэта віртуальнае знаёмства з гісторыяй пошукавых прац у месцах, дзе Службы бясьпекі хавалі целы забітых жаўнераў падпольля.
Zlisiecki/Wikipedia/CC BY-SA 3.0

З нагоды Дня “выклятых” жаўнераў Інстытут нацыянальнай памяці падрыхтаваў мабільнае прыкладаньне, якое дае магчымасьць віртуальнага знаёмства з гісторыяй пошукавых прац на тэрыторыі Łączka (Лужок) на могілках Павонзкі. Гэта месца, дзе ў 1948-1956 гадах супрацоўнікі Ўпраўленьня бясьпекі хавалі целы забітых жаўнераў антыкамуністычнага падпольля. Мабільнае прыкладаньне “Мапа месцаў нацыянальнай памяці” даступная на старонцы Інстытуту нацыянальнай памяці.
Экспэрты ІНП прынялі рашэньне, што трэба зрабіць значна больш для таго, каб веды пра працы на Павонзках былі больш даступнымі. “Мы вырашылі, што ў сьвеце, у якім мы жывем, самай адпаведнай формай будзе стварэньне віртуальнай Łączkі”, - адзначыў дырэктар ІНП Кшыштаф Швагжык.
Дзякуючы прыкладаньню можна пабачыць згаданую частку могілак са сталінскіх часоў і правядзеньне чарговых этапаў археалягічных прац і эксгумацый, праведзеных у 2012-2017 гадах.
Праект у далейшым будзе пашыраны чарговымі месцамі-сымбалямі камуністычнага тэрору ў Варшаве – Сьледчы арышт на вуліцы Ракавецкай, арышт НКУС на вуліцы Стшэлецкай, месцы турэмных пахаваньняў.

З нагоды Дня “выклятых” жаўнераў Інстытут нацыянальнай памяці падрыхтаваў мабільнае прыкладаньне, якое дае магчымасьць віртуальнага знаёмства з гісторыяй пошукавых прац на тэрыторыі Łączka (Лужок) на могілках Павонзкі. Гэта месца, дзе ў 1948-1956 гадах супрацоўнікі Ўпраўленьня бясьпекі хавалі целы забітых жаўнераў антыкамуністычнага падпольля.

Мабільнае прыкладаньне “Мапа месцаў нацыянальнай памяці” даступная на старонцы Інстытуту нацыянальнай памяці.

Экспэрты ІНП прынялі рашэньне, што трэба зрабіць значна больш для таго, каб веды пра працы на Павонзках былі больш даступнымі. “Мы вырашылі, што ў сьвеце, у якім мы жывем, самай адпаведнай формай будзе стварэньне віртуальнай Łączkі”, - адзначыў дырэктар ІНП Кшыштаф Швагжык.

Дзякуючы прыкладаньню можна пабачыць згаданую частку могілак са сталінскіх часоў і правядзеньне чарговых этапаў археалягічных прац і эксгумацый, праведзеных у 2012-2017 гадах.

Праект у далейшым будзе пашыраны чарговымі месцамі-сымбалямі камуністычнага тэрору ў Варшаве – Сьледчы арышт на вуліцы Ракавецкай, арышт НКУС на вуліцы Стшэлецкай, месцы турэмных пахаваньняў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт