Logo Polskiego Radia
Print

Польшча рыхтуецца да перамоваў пра бюджэт ЭЗ

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.02.2018 15:02
У Брусэлі лідэры Супольнасьці абмяркоўвалі бюджэт ЭЗ на 2021 – 2027 гады.
Premierminister Mateusz MorawieckiPremierminister Mateusz MorawieckiBild: P. Tracz / KPRM (flickr, domena publiczna)

З улікам выхаду Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвязу.

Польшча выступіла ў падтрымку павелічэньня ўкладу кожнай краіны ў бюджэт ЭЗ да 1,2% ад валавага нацыянальнага даходу. Падчас канфэрэнцыі пасьля нефармальнага саміту ЭЗ у Бруселі, польскі прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі падкрэсьліў, што Эўразьвяз павінен шукаць новыя крыніцы фінансаваньня.

Польшча «рашуча выбірае» шлях павелічэньня ўкладу, сказаў прэмʼер. Нават можа быць узровень вышэй чым 1,2% ад кожнай краіны цальца ЭЗ.

Іншы спосаб на павялічэньне бюджэту Варшава бачыць у стандартызацыі мэханізму аплаты для ўсіх. Ідзецца пра ліквідацыю ільгот, якія цяпер маюць шэраг дзяржаў.

Польскі прэмʼер-міністар таксама зазначыў, што Польшча падтрымлівае ўвядзеньне лічбавага падатку, то бок падатку на прадпрыемствы, якія зарабляюць на продажы сваёй прадукцыі ў Эўропе, але не плацяць з гэтага падаткі. Такі падатак можа стаць важнай новай крыніцай даходу для Эўрапейскага Зьвязу, сказаў Матэвуш Маравецкі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт