Logo Polskiego Radia
Print

Камняпад траўмаваў 2 удзельнікаў экспэдыцыі на гімалайскую вяршыню

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 09.02.2018 18:16
Польскія спартоўцы спрабуюць пакарыць К2 – апошні пік, які ніколі не быў здабыты зімой.
wikimedia commons/ Svy123 (Own work)/CC BY 3.0

Рафал Фроня (Rafał Fronia) – польскі альпініст, які ўдзельнічае ў польскай Нацыянальнай экспэдыцыі на гімалайскую вяршыню K2, атрымаў траўмы ў выніку падзеньня каменя. З-за пералому перадплечча ён вымушаны адмовіцца ад пакарэньня 8-тысячніка й вяртаецца на радзіму. Гэта ўжо другі ўдзельнік экспэдыцыі, які быў траўмаваны падаючымі абломкамі скалы. Два дні таму альпіністу Адаму Бялецкаму (Adam Bielecki) камень зламаў нос. На пачатку лютага ад пакарэньня вяршыні быў вымушаны адмовіцца яшчэ адзін удзельнік экспэдыцыі – Яраслаў Ботар (Jarosław Botor).

Менавіта ён з чатырма іншымі таварышамі-ўдзельнікамі Нацыянальнай экспэдыцыі на K2 на пачатку лютага ўратаваў францускую альпіністку Элізабэт Рэволь, якая атрымала цяжкія абмаражэньні на іншай гімалайскай вяршыні Нанга Парбат. Як калегу Томаша Мацкевіча ўратаваць не ўдалося.

Цяпер васьмітысячнік засталіся пакараць 11 польскіх спартоўцаў. Гімалайская гара K2 альбо Чагары́ – гэта другая па вышыні вяршыня сьвету. Яна ўзвышаецца на 8611 мэтраў над узроўнем мора. Гэта апошні пік, які ніколі не быў здабыты зімой.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт