Кіраўнік МЗС Польшчы сустрэнецца з амбасадаркай Ізраіля
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        05.02.2018 15:00
                    
                    Дыпляматы абмяркуюць канфлікт паміж Польшчай і Ізраілем.
                
                         Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.  PAP/Leszek Szymański

                          Міністар замежных спраў Польшчы сустрэнецца сёньня з амбасадаркай Ізраіля ў Варшаве Аннай Азары. Адной з тэмаў размовы будзе ўнясеньне паправак у польскі Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, якія прадугледжваюць, між іншым, пакараньне за выкарыстоўваньне ілжывай фармулёўкі „польскія лягеры сьмерці”.
Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) падкрэсьліў, што мэта сустрэчы - абмен аргумэнтамі, а не навязваньне другому боку сваёй пазыцыі. Кіраўнік польскай дыпляматыі падкрэсьліў, што ў інтарэсах Польшчы й Ізраіля зьяўляецца працягваньне дыялёгу. 
Яцэк Чапутовіч таксама заклікаў абодва бакі дыпляматычнага канфлікту да ўмеранасьці ў ацэнках і імкненьня да пагадненьня. 
аз