Logo Polskiego Radia
Print

Польшча просіць Эўракамісію аказаць дапамогу ў сувязі з АЧС

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.01.2018 16:09
Цэны на мяса ўпалі на 21%, а вытворчасьць сьвініны стала не аплачвацца.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча просіць Эўрапейскую камісію аказаць дапамогу ў сувязі з афрыканскай чумой сьвіней. Гэтая справа была адной з тэм сустрэчы ў Брусэлі міністра сельскай гаспадаркі Кшыштафа Юргеля з адказным за сельскую гаспадарку камісарам Філам Хоганам.
Польшча агучыла дадзеныя, з якіх вынікае, што па прычыне афрыканскай чумы сьвіней цэны на мяса ў мінулым годзе ўпалі на 21% у параўнаньні з сытуацыяй два гады таму, а вытворчасьць сьвініны стала не аплачвацца. Галоўнай прычынай зьяўляюцца новыя ачагі вірусу, але цэны ўпалі таксама па прычыне ўведзеных абмежаваньняў. Частку фэрмэрстваў трэба было зачыніць, у іншых фэрмэры былі вымушаныя зьменшыць гадоўлю, а сьвініну прадавалі па меншых цэнах.
У сувязі з гэтым Польшчы зьвярнулася да Эўрапейскай камісіі з просьбай аказаць фінансавую дапамогу фэрмэрам з бюджэту ЭЗ. Гаворка пра выдзяленьне фінансаў для прыватнага захоўваньня сьвініны, а таксама для экспарту, каб вытворцы маглі шукаць рынку збыту па-за межамі ЭЗ.
....

Польшча просіць Эўрапейскую камісію аказаць дапамогу ў сувязі з афрыканскай чумой сьвіней. Гэтая справа была адной з тэм сустрэчы ў Брусэлі міністра сельскай гаспадаркі Кшыштафа Юргеля з адказным за сельскую гаспадарку камісарам Філам Хоганам.

Польшча агучыла дадзеныя, з якіх вынікае, што па прычыне афрыканскай чумы сьвіней цэны на мяса ў мінулым годзе ўпалі на 21% у параўнаньні з сытуацыяй два гады таму, а вытворчасьць сьвініны стала не аплачвацца. Галоўнай прычынай зьяўляюцца новыя ачагі вірусу, але цэны ўпалі таксама па прычыне ўведзеных абмежаваньняў. Частку фэрмэрстваў трэба было зачыніць, у іншых фэрмэры былі вымушаныя зьменшыць гадоўлю, а сьвініну прадавалі па меншых цэнах.

У сувязі з гэтым Польшчы зьвярнулася да Эўрапейскай камісіі з просьбай аказаць фінансавую дапамогу фэрмэрам з бюджэту ЭЗ. Гаворка пра выдзяленьне фінансаў для прыватнага захоўваньня сьвініны, а таксама для экспарту, каб вытворцы маглі шукаць рынкі збыту па-за межамі ЭЗ.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт