Польшча будзе будаваць атамную электрастанцыю
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
18.01.2018 14:59
Міністар энэргетыкі Польшчы адзначыў, што будова атамнай электрастанцыі зьяўляецца для краіны вялікім выклікам.
Міністар К. ТхужэўскіPAP/Tomasz Gzell
Польшча будзе будаваць атамную электрастанцыю – запэўніў міністар энэргіі Кшыштаф Тхужэўскі. Паводле яго, ідзе падрыхтоўка да рэалізацыі праекту.
Міністар энэргіі адзначыў, што будова атамнай электрастанцыі зьяўляецца вялікім выклікам, але Польшча не адмаўляецца ад гэтага праекту. “Мы ўжо вельмі блізка да моманту, калі ўзьнікне фінансавая мадэль. Будова такой электрастанцыі – гэта вельмі сур’ёзны крок, які нельга распачаць, а потым не закончыць”, - сказаў Кшыштаф Тхужэўскі.
Раней Польшча плянавала пабудаваць атамную электрастанцыю ў Жарноўцы ў 1982-1989 гадах. Потым у 2009-2014 гадах. Пачаткова АЭС павінна была пастаўляць энэргію з 2019 году. Пасьля гэты тэрмін шматразова пераносілі. У выніку было вырашана, што АЭС пачне працаваць з 2031 году.
Польшча будзе будаваць атамную электрастанцыю, паведаміў міністар энэргетыкі Кшыштаф Тхужэўскі. Паводле яго, актуальна ідзе падрыхтоўка да рэалізацыі праекту.
Міністар адзначыў, што будова атамнай электрастанцыі зьяўляецца вялікім выклікам, але Польшча не адмаўляецца ад гэтага праекту. “Мы ўжо вельмі блізка да моманту, калі ўзьнікне фінансавая мадэль. Будова такой электрастанцыі – гэта вельмі сур’ёзны крок, які нельга распачаць, а потым не закончыць”, - сказаў Кшыштаф Тхужэўскі.
Раней Польшча плянавала пабудаваць атамную электрастанцыю ў Жарноўцы на поўначы краіны ў 1982-1989 гадах, потым - у 2009-2014 гадах. Першапачаткова плянавалася, што АЭС пачне працу ў 2019 годзе. Пасьля гэты тэрмін шматразова пераносілі. У выніку было вырашана, што АЭС пачне працаваць у 2031 годзе.
ав