У Сэйм разглядае новыя законапраекты па забароне абортаў
Варшаўскі мітрапаліт кардынал Казімеж Ныч спадзяецца, што ўсе дэпутаты выкажуцца за абарону жыцьця.
Сёньня польскі Сэйм разглядае два грамадзянскія законапраекты, якія прапануюць зьмены ў доступе да абортаў у Польшчы.
Першы зь іх, пад загалоўкам „Ратуйце жанчын 2017”, дае магчымасьць штучнага перапыненьня цяжарнасьці па жаданьні жанчыны.
Другі законапраект „Спыніце аборты” прадугледжвае суцэльную забарону абортаў нават у выпадку плоду, у якога падазраюць розныя віды захворваньняў.
Варшаўскі мітрапаліт кардынал Казімеж Ныч спадзяецца, што ўсе дэпутаты выкажуцца за абарону жыцьця з моманту зачацьця. Ён падкрэсьліў, што дзіця не зьяўляецца ўласнаśцю бацькоў.
Ерарх нагадаў, што Эпіскапат Польшчы падтрымлівае грамадзянскі праект „ Спыніце аборты ”, успрымаючы яго, ў якасьці ўступу да поўнай абароны жыцьця.
Нагадаем, пад гэтым праектам падпісаліся 830 тысячы грамадзянаў. Гэта рэкорд, калі гаворка ідзе пра збор подпісаў пад грамадзянскімі законапраектамі па забароне абортаў.
аз
Сёньня польскі Сэйм разглядае два грамадзянскія законапраекты, якія прапануюць зьмены ў доступе да абортаў у Польшчы.
Першы зь іх, пад загалоўкам „Ратуйце жанчын 2017”, дае магчымасьць штучнага перапыненьня цяжарнасьці па жаданьні жанчыны. Другі законапраект „Спыніце аборты” прадугледжвае суцэльную забарону абортаў нават у выпадку плоду, у якога падазраюць розныя віды захворваньняў.
Варшаўскі мітрапаліт кардынал Казімеж Ныч спадзяецца, што ўсе дэпутаты выкажуцца за абарону жыцьця з моманту зачацьця. Ён падкрэсьліў, што дзіця не зьяўляецца ўласнасьцю бацькоў.
Ерарх нагадаў, што Эпіскапат Польшчы падтрымлівае грамадзянскі праект „Спыніце аборты ”, успрымаючы яго ў якасьці ўступу да поўнай абароны жыцьця.
Нагадаем, пад гэтым праектам падпісаліся 830 тысяч грамадзянаў. Гэта рэкорд, калі гаворка ідзе пра збор подпісаў пад грамадзянскімі законапраектамі па забароне абортаў.
аз