Logo Polskiego Radia
Print

Банк BZ WBK разрывае кантракты з фірмамі, якія гандлююць біткоінамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.12.2017 17:02
Гэта эфэкт палітыкі банку, паводле якога крыптавалюты могуць служыць, між іншым, адмываньню грошай.
photo: pixabay.com/CC0

Банк BZ WBK разрывае кантракты з фірмамі, якія гандлююць біткоінамі
Фірмы, якія займаюцца гандлем крыптавалют, не закладуць рахунак у банку BZ WBK. У сваю чаргу фірмы, якія ўжо зьяўляюцца кліентамі банку, могуць спадзявацца разрыву дамовы. Гэта эфэкт палітыкі банку, прынятай у дачыненьні да крыптавалют, якія могуць, паводле банку, служыць, між іншым, адмываньню грошай. Прыватным кліентам спыненьне дамовы з банкам не пагражае.
Банк спасылаецца на рэгулямін, у якім ідзе гаворка пра тое, што ў выпадку выкарыстоўваньня банкаўскага рахунку для мэтаў, нязгодных з законам, такую дамову можна разарваць. BZ WBK зазначае, што абарот біткоінамі не рэгулюецца адназначна польскім правам.
Банк прызнае, што прыняў такую палітыку ў дачыненьні да крыптавалют, але яна тычыцца толькі суб’ектаў, для якіх гандаль біткоінамі зьяўляецца выключна зарабковай дзейнасьцю.
BZ WBK тлумачыць сваё рашэньне, між іншым, пазыцыяй Камісіі фінансавага нагляду, якая зьвяртае ўвагу на вялікую рызыку інвэстыцый у біткоіны і іншыя віртуальныя валюты.

Фірмы, якія займаюцца гандлем крыптавалют, не закладуць рахунак у банку BZ WBK. У сваю чаргу фірмы, якія ўжо зьяўляюцца кліентамі банку, могуць спадзявацца разрыву дамовы. Гэта эфэкт палітыкі банку, прынятай у дачыненьні да крыптавалют, якія могуць, паводле банку, служыць, між іншым, адмываньню грошай. Прыватным кліентам спыненьне дамовы з банкам не пагражае.

Банк спасылаецца на ўнутраныя правілы, у якім ідзе гаворка пра тое, што ў выпадку выкарыстоўваньня банкаўскага рахунку для мэтаў, нязгодных з законам, такую дамову можна разарваць. BZ WBK зазначае, што абарот біткоінамі не рэгулюецца адназначна польскім правам.

Банк прызнае, што прыняў такую палітыку ў дачыненьні да крыптавалют, але яна тычыцца толькі суб’ектаў, для якіх гандаль біткоінамі зьяўляецца выключна зарабковай дзейнасьцю.

BZ WBK тлумачыць сваё рашэньне, між іншым, пазыцыяй Камісіі фінансавага нагляду, якая зьвяртае ўвагу на вялікую рызыку інвэстыцый у біткоіны і іншыя віртуальныя валюты.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт