Польскі Сэйм пайшоў на канікулы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
15.12.2017 13:02
Сёньня апошні дзень пасяджэньня польскага Cэйма ў 2017 годзе.
Foto: PAP/Jacek Turczyk
Адзіным пунктам парадку дня быў двухгадзінны блёк галасаваньня.
Дэпутаты прагаласавалі, сярод іншага, за прыняцьцем паправак, падрыхтаваных дэпутатамі ад партыі «Права і справядлівасьць» у закон аб зброі і боепрыпасах. Папраўка ўводзіць новую катэгорыю навучальнай зброі, а таксама пашырае кола асоб, якім даецца права на валоданьне зброяй.
Дэпутаты таксама галасавалі над папраўкай Сэнату ў закон аб сыстэме сацыяльнага страхаваньня. Папраўкі адмянілі верхняю мяжу ўзносаў на пэнсійнае страхаваньне і страхаваньне па інваліднасьці.
ПР/юл