Logo Polskiego Radia
Print

Польскі міністар замежных спраў наведаў ЗША

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.12.2017 12:35
Візыт зьвязаны з палітыкай дывэрсыфікацыі паставак энэрганосьбітаў у Польшчу.
Міністр закордонних справ Польщі Вітольд ВащиковськийМіністр закордонних справ Польщі Вітольд Ващиковськийmsz.gov.pl

Міністар замежных спраў Вітольд Вашчыкоўскі пачаў візыт у ЗША з сустрэчы з амэрыканскімі бізнэсоўцамі польскага паходжаньня.

Кіраўнік польскай дыпляматыі знаходзіцца ў Х'юстане, штат Тэхас, дзе заўтра адкрыецца польскае генконсульства. Гэта галоўны пункт праграмы візыта польскага міністра.

Праграма візытe ўключае таксама наведваньне тэрмінала СПГ, які экспартуецца ў Польшчу. Таксама міністар сустракаецца з прадстаўнікамі амэрыканскіх энэргетычных фірм. Сустрэчы зьвязаныя з палітыкай дывэрсыфікацыі паставак энэрганосьбітаў у Польшчу.

Міністар плянуе сустрэцца з прадстаўнікамі фірмы Cheniere Energy, якая падпісала пагадненьне з польскім нафта-газавым канцэрнам PGNiG на пастаўкі СПГ у Польшчу. Другая сустрэча заплянавана з кіраўніцтвам энэргетычнай кампаніі Exxon Mobile.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт