Logo Polskiego Radia
Print

Польскі генэрал затрыманы за супрацоўніцтва з ФСБ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.12.2017 14:57
Генэрала Пятра Пытэля вінавацяць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў.
Польскі генэрал затрыманы за супрацоўніцтва з ФСБ.Польскі генэрал затрыманы за супрацоўніцтва з ФСБ. PAP/Radek Pietruszka

Польскі генэрал затрыманы за супрацоўніцтва з ФСБ
Генэрала Пятра Пытэля вінавацяць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў.
Вайсковая жандармэрыя затрымала былога кіраўніка польскай Ваеннай контрразьведкі адстаўнога брыгаднага генэрала Пятра Пытэля (Piotr Pytel), паведаміў прэс-сакратар Галоўнакамандуючага вайсковай жандармэрыі падпалкоўнік Артур Карпенка (Artur Karpienka).
Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры ў Варшаве Лукаш Лапчыньскі (Łukasz Łapczyński) паведаміў, што генэралу зьмянілі фармулёўку абвінавачваньня. Гаворка ідзе пра сьледзтва, датычнае перавышэньня службовых паўнамоцтваў у супрацоўніцтве польскай Ваеннай контрразьведкі са службай іншай дзяржавы, гаворка ідзе пра ФСБ Расеі.
Нагадаем, у сьнежні 2016 году Варшаўская пракуратура пацьвердзіла інфармацыю наконт прадяўленьня абвінавачваньняў у перавышэньні службовых паўнамоцтваў двум былым кіраўніком Службы ваеннай контрразьведкі й аднаму афіцэру гэтай службы. Ім пагражае да 3 гадоў пазбаўленьня волі.
аз

Вайсковая жандармэрыя затрымала былога кіраўніка Службы ваеннай контрразьведкі Польшчы, адстаўнога брыгаднага генэрала Пятра Пытэля (Piotr Pytel), паведаміў прэс-сакратар вайсковай жандармэрыі падпалкоўнік Артур Карпенка (Artur Karpienka).

Прэс-сакратар Акруговай пракуратуры ў Варшаве Лукаш Лапчыньскі (Łukasz Łapczyński) паведаміў, што генэралу зьмянілі фармулёўку абвінавачваньня. Гаворка ідзе пра сьледзтва, датычнае перавышэньня службовых паўнамоцтваў у супрацоўніцтве Службы ваеннай контрразьведкі са службай іншай дзяржавы - гаворка ідзе пра ФСБ Расеі.

Нагадаем, у сьнежні 2016 году Варшаўская пракуратура пацьвердзіла інфармацыю наконт прад'яўленьня абвінавачваньняў у перавышэньні службовых паўнамоцтваў двум былым кіраўніком Службы ваеннай контрразьведкі й аднаму афіцэру гэтай службы. Ім пагражае да 3 гадоў пазбаўленьня волі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт