Logo Polskiego Radia
Print

У Сопаце пройдзе беларуская выстава “Сільвановіч і Сябры. Бурштынавы шлях”

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.11.2017 16:30
Выстава, верагодна, зьяўляецца самай вялікай выставай беларускага мастацтва ў Польшчы ў апошнія гады.

/

У Дзяржаўнай мастацкай галерэі ў Сопаце пройдзе выстава шасьці беларускіх мастакоў і аднаго мастака з Летувы. Вэрнісаж выставы “Сільвановіч і Сябры. Бурштынавы шлях” пройдзе заўтра.

Куратарам выставы зьяўляецца гарадзенскі мастак Аляксандар Сільвановіч. Разам з яго працамі будуць выстаўленыя працы пяці іншых беларускіх і аднаго летувіскага мастака. Усе яны пакажуць свае найноўшыя працы з 2015-2017 гадоў. Агулам будуць паказаныя 200 прац.

Каардынатарка выставы Катажына Каус адзначыла, што выстава зьяўляецца працягам шматгадовай супрацы паміж Дзяржаўнай мастацкай галерэяй у Сопаце і Гарадзенскай выставачнай заляй.

Цяперашняя выстава ў Сопаце, верагодна, зьяўляецца самай вялікай выставай беларускага мастацтва ў Польшчы ў апошнія гады.

Акрамя Аляксандра Сільвановіча свае працы пакажуць мастакі Сяргей Грыневіч, Павал Татарнікаў, Аляксандар Забаўчык і Саўлюс Рудзікас, графікі Павал Татарнікаў і Юры Якавенка, а таксама майстар па кераміцы Яўген Адзіночанка.

Выстава “Сільвановіч і Сябры. Бурштынавы шлях” будзе працаваць да 7 студзеня 2018 году.

ав/плякат са старонкі Дзяржаўнай мастацкай галерэі ў Сопаце

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт