Жаночая зборная Беларусі па баскетболу перамагла полек
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.11.2017 09:40
У выніку - перамога на баку беларусак зь лікам 70:62.
Момант спаборніцтва: справа Анна Макурат (Польшча), зьлева Тацьцяна Ліхтаровіч (Беларусь) PAP/Maciej Kulczyński
У горадзе Валбжых (паўднёва-заходняя Польшча) у суботу, 11 лістапада, у рамках адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы па баскетболе сярод жанчын, які адбудзецца ў 2019 годзе, адбыўся матч паміж камандамі Беларусі й Польшчы. У выніку перамога на баку беларусак зь лікам 70:62.
Такім чынам, беларуска зборная ўзяла рэванш за паразу ў тым жа Валбжыху два гады таму, калі беларускі набралі ў заключнай чвэрці толькі адно ачко. Абедзьве каманды выступаюць у кваліфікацыйным квартэце «В». У гэтай групе таксама зборныя Турцыі й Эстоніі. Першую чвэрць сустрэчы выйгралі полькі – 17:14, перад вялікім перапынкам гаспадыні пляцоўкі таксама былі наперадзе з лікам 32:29. А вось пазьней ініцыятыву ўзялі ў свае рукі беларускія баскетбалісткі. Перад заключнай чвэрцю табло паказвала ўжо 49:57. Гэтую перавагу зборная Беларусі зь цяжкасьцямі, але захавала да фінальнай сырэны. У канцоўцы полькі даганялі й наўмысна фалілі, а беларускі рэалізавалі штрафныя кідкі. У іншым матчы дня Эстонія прайграла Турцыі – 56:81. Наступныя гульні пройдуць 15 лістапада. Беларусь прыме Эстонію, а Польшча паедзе ў Турцыю.
У горадзе Валбжых (паўднёва-заходняя Польшча) у суботу, 11 лістапада, у рамках адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы па баскетболе сярод жанчын, які адбудзецца ў 2019 годзе, адбыўся матч паміж камандамі Беларусі й Польшчы. У выніку - перамога на баку беларусак зь лікам 70:62.
Такім чынам, беларуская зборная ўзяла рэванш за паразу ў тым жа Валбжыху два гады таму, калі беларускі набралі ў заключнай чвэрці толькі адно ачко. Абедзьве каманды выступаюць у кваліфікацыйным квартэце «В». У гэтай групе таксама зборныя Турцыі й Эстоніі.
Першую чвэрць сустрэчы выйгралі полькі – 17:14, перад вялікім перапынкам гаспадыні пляцоўкі таксама былі наперадзе зь лікам 32:29. А вось пазьней ініцыятыву ўзялі ў свае рукі беларускія баскетбалісткі. Перад заключнай чвэрцю табло паказвала ўжо 49:57. Гэтую перавагу зборная Беларусі зь цяжкасьцямі, але захавала да фінальнай сырэны. У канцоўцы полькі даганялі й наўмысна фалілі, а беларускі рэалізавалі штрафныя кідкі.
У іншым матчы дня Эстонія прайграла Турцыі – 56:81. Наступныя гульні пройдуць 15 лістапада. Беларусь прыме Эстонію, а Польшча паедзе ў Турцыю.
паводле радыё рацыя/вс