Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы зьмяняюць камуністычныя назвы вуліц

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 10.11.2017 16:41
Улады польскіх рэгіёнаў прыступілі да выкананьня патрабаваньня закону аб забароне прапаганды камунізму.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча зьмяняе назвы вуліц у сувязі з уваходам у жыцьцё закону аб дэкамунізацыі. Кіраўнік Вялікапольскага ваяводзтва, разьмешчанага на захадзе краіны, падпісаў загад перайменаваць вуліц у двух гарадках. У горадзе Ярэчаў (Jareczew) вуліца 22 ліпеня (дата стварэньня Савецкім Саюзам першага камуністычнага ўраду Польшчы ў 1944 годзе) перайменаваная ў вуліцу 11 лістапада (дзень абвяшчэньня незалежнасьці Польшчы ў 1918 годзе).

Вуліца імя камуністычнага генэрала Караля Сьвярчэўскага ў горадзе Яроцін (Jarocin) атрымала імя Эдмунда Рагальскага – аднаго з кіраўнікоў Вялікапольскага паўстаньня 1918 г. супраць нямецкіх акупантаў.

Ваявода вялікапольскі прыняў рашэньне пра перайменаваньне вуліц, абапіраючыся на прапановы, якія яму выслалі ворганы мясцовага самакіраваньня.

Спэцыяльная камісія, створаная рэгіянальнымі ўладамі ў ліпені гэтага году, праверыла больш за 29 тысячаў назваў вуліц і мясцовасьцяў, зь якіх каля 100 мелі камуністычны радавод.

Закон аб забароне прапаганды камунізму за пасярэдніцтвам назваў будынкаў і грамадзкіх месцаў у Польшчы ўступіў у жыцьцё год таму.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт