У Польшчы прадставілі мабільную вэрсію пасьведчаньня асобы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
31.10.2017 16:00
У Міністэрстве інфарматызацыі запэўніваюць, што выкарыстаньне мабільнага прыкладаньня бясьпечнае.
Міністар Анна Стрэжыньска.PAP/Paweł Supernak
Міністэрства інфарматызацыі Польшчы прадставіла мабільную вэрсію пасьведчаньняў асобы
Міністэрства інфарматызацыі Польшчы прадставіла віртуальную плятформу mObywatel, дзякуючы якой асобу чалавека можна праверыць з дапамогай смартфона.
Па словах міністра інфарматызацыі Анны Стрэжыньскай, неўзабаве самыя запатрабаваныя дакумэнты атрымаюць мабільныя вэрсіі.
«Мы спадзяемся, што неўзабаве нам удасца ўзаконіць мабільныя вэрсіі пашпарта, правы кіроўцы, а таксама студэнцкі білет і праязныя шэрагу польскіх мясцовасьцяў», – адзначыла міністар.
У Міністэрстве інфарматызацыі запэўніваюць, што выкарыстаньне мабільнага прыкладаньня бясьпечнае. Паслуга працуе нават, калі тэлефон не падлучаны да Інтэрнэту. Паводле інфармацыі ведамства, у першыя некалькі гадзін працы прыкладаньне спампавалі больш за 4,5 тыс. разоў.
Міністэрства інфарматызацыі Польшчы прадставіла віртуальную плятформу mObywatel, дзякуючы якой асобу чалавека можна праверыць з дапамогай смартфона.
Па словах міністра інфарматызацыі Анны Стрэжыньскай, неўзабаве самыя запатрабаваныя дакумэнты атрымаюць мабільныя вэрсіі.
«Мы спадзяемся, што неўзабаве нам удасца ўзаконіць мабільныя вэрсіі пашпарта, правоў кіроўцы, а таксама студэнцкі білет і праязныя шэрагу польскіх мясцовасьцяў», – адзначыла міністар.

ав