Logo Polskiego Radia
Print

Польскія лекары правялі перасадку органаў шыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.10.2017 13:01
Трансплянтацыя вяртае пацыенту магчымасьць нармальна дыхаць, есьці і гаварыць.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскія лекары правялі перасадку органаў шыі
Пашыраную, трохвымерную перасадку органаў шыі правялі ў 63-гадовага пацыента ў Інстытуце анкалёгіі ў Глівіцэ. Трансплянтацыя вяртае пацыенту магчымасьць нармальна дыхаць, есьці і гаварыць.
“У правядзеньні апэрацыі нас пераканала кепская якасьць жыцьця і агромністае жаданьне пацыента”, - сказаў падчас прэс-канфэрэнцыі кіраўнік трансплянталягічнай групы прафэсар Адам Мацяеўскі.
У 2008 годзе ў пацыента была праведзеная перасадка печані. Пасьля ён захварэў ракам гартані, у выніку чаго яе цалкам выдалілі. Мужчына дыхаў пры дапамозе трубкі, ня мог нармальна есьці, не гаварыў.
13 кастрычніка глівіцкія лекары перасадзілі яму гартань, горла, стрававод, шчытападобную залозу, парашчытападобныя залозы, пад’язычную косьць, сьцёгны шыі і скуру. Цяпер мужчына праходзіць рэабілітацыю.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт