Двое ўкраінцаў з 2 кг какаіну затрыманыя ў варшаўскім аэрапорце (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
25.10.2017 10:44
Кантрабандысты затрыманыя пры спробе ўвозу наркотыку ў страўніках з Бразыліі.
У Варшаўскім міжнародным аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна супрацоўнікі Мытна-падатковай службы Польшчы затрымалі дваіх грамадзян Украіны, якія спрабавалі правезьці амаль 2 кг какаіну ў страўніках. Кантрабандысты прыляцелі з Бразыліі.
Двое ўкраінцаў выклікалі падазрэньні ў польскіх мытнікаў. Асабісты дагляд не прынёс вынікаў, аднак у выніку праведзенага аналізу аказалася, што ў мачы ўкраінцаў утрымліваецца какаін. Праведзенае ў шпіталі дасьледаваньне пры дапамозе кампутарнага тамографу пацьвердзіла падазрэньні мытнікаў.
Грамадзяне Ўкраіны перавозілі ў страўніках больш за 1,8 кг какаіну, расфасаванага ў 45 гумовых пакецікаў. Цана наркотыку на чорным рынку складае каля 142 тыс. эўра.
Суд даў згоду на арышт кантрабандыстаў на 3 месяцы. За кантрабанду такой колькасьці наркотыкаў пагражае ў Польшчы ад 3 да 15 гадоў збаўленьня свабоды.
вс
фота: Мытна-падатковая служба Польшчы
У Варшаўскім міжнародным аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна супрацоўнікі Мытна-падатковай службы Польшчы затрымалі дваіх грамадзян Украіны, якія спрабавалі правезьці амаль 2 кг какаіну ў страўніках. Кантрабандысты прыляцелі з Бразыліі.
Двое ўкраінцаў выклікалі падазрэньні ў польскіх мытнікаў. Асабісты дагляд не прынёс вынікаў, аднак у выніку праведзенага аналізу аказалася, што ў мачы ўкраінцаў утрымліваецца какаін. Праведзенае ў шпіталі дасьледаваньне пры дапамозе кампутарнага тамографу пацьвердзіла падазрэньні мытнікаў.
Грамадзяне Ўкраіны перавозілі ў страўніках больш за 1,8 кг какаіну, расфасаванага ў 45 гумовых пакецікаў. Цана наркотыку на чорным рынку складае каля 142 тыс. эўра.
Суд даў згоду на арышт кантрабандыстаў на 3 месяцы. За кантрабанду такой колькасьці наркотыкаў пагражае ў Польшчы ад 3 да 15 гадоў пазбаўленьня свабоды.
вс
фота: Мытна-падатковая служба Польшчы