Пашыраецца пратэст маладых лекараў у Польшчы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        22.10.2017 08:02
                    
                                 
                
                
                    Да галадоўкі далучаюцца дактары ў чарговых гарадах.
                
                
                    
                         photo: www.pixabay.com
photo: www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         У суботу пяць лекараў-рэзыдэнтаў распачалі галодны пратэст ва Ўроцлаве, у Гданьску - чатыры. У сераду плянуецца ва Ўроцлаве шэсьце прадстаўнікоў мэдыцынскіх прафэсій у падтрымку пратэстуючых.
Маладыя лекары, гэтак званыя рэзыдэнты, пратэстуюць ад 2 кастрычніка. Спачатку ў Варшаве, потым далучыліся Шчэцін, Лешна, Лодзь, Кракаў. Галадаюць па некалькі чалавек.
Мэдыкі ў Малапольскім ваяводзтве на поўдні Польшчы, заявілі, што ў бліжэйшую сераду яны не прыдуць на працу. Шпіталі будуць працаваць у экстрэнным парадку.
Мэдыкі дамагаюцца росту накладаў на ахову здароўя да 6,8% ВУП у 2021 годзе і стварэньня групы па падрыхтоўцы законапаекту аб мінімалных заробках супрацоўнікаў сыстэмы аховы здароўя ў Польшчы. Таксама патрабуюць росту заробкаў рэзыдэнтаў да ўзроўню 1,05% сярэдняй у краіне зарплаты.
Паводле кіруючых, наклады на ахову здароўя у Польшчы вырастуць да 6% ВУП толькі ў 2025 г. У 2018 - абяцаюць 4,67% ВУП.
яс