Logo Polskiego Radia
Print

Мінабароны адчыняе ў ВНУ «акадэмічны легіён»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.10.2017 13:01
Аб гэтым паведаміў у эфіры Польскага радыё намесьнік міністра абароны Міхал Дворчык.
Bild: www.pixabay.com

Палітык патлумачыў, што праграма зьяўляецца часткай больш шырокай рэканструкцыі кадравага рэзэрву ўзброеных сіл Польшчы і ўдзел у ёй цалкам добраахвотны.

М.Дворчык: Праграма ахоплівае ўсе дзяржаўныя ВНУ, агульная іх колькасьць 98 – цывільныя і 4 ваенныя. Зь іх 52 ужо далучыліся да праграмы. Кіраўніцтва цяпер падпісвае дамовы.

Міхал Дворчык патлумачыў, што кадравыя запасы неабходныя, каб у крызыснай сытуацыі іх можна было паклікаць у падразьдзяленьні.

«Кожны год мы павінны абучыць 30 тысяч рэзэрвістаў. У самы горшы 2012 год было падрыхтавана каля 3 тысяч чалавек. Я спадзяюся, што ў гэтым годзе мы падрыхтуем 12 тысяч рэзэрвістаў», – сказаў намесьнік міністра абароны.

Праграму падрыхтавала і фінансуе Міністэрства нацыянальнай абароны і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі. Праграма складаецца з тэарэтычнай і практычнай часткі. На тэарэтычную частку прызначана 1,5 млн злотых (830 тысяч бел.руб.), на вучэньні на палігонах – 200 млн злотых (110 млн бел.руб.).

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт