Logo Polskiego Radia
Print

Быў L’viv будзе Lwów

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.10.2017 09:11
Іншамоўныя назвы на дарожных знаках у Польшчы будуць пісацца таксама па-польску.
By Premia - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org

Быў L’viv будзе Lwów
Іншамоўныя назвы на дарожных знаках у Польшчы будуць пісацца таксама па-польску.
Назвы замежных гарадоў на дарожных знаках у Польшчы будуць напісаныя таксама на польскай мове, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Кіроўцы, якія падарожнічаюць па поўдні Польшчы аўтастрадай А4 у напрамку памежнага пераходу ў Карчовай (Korczowa), на дарожных знаках замест польскай назвы „Lwów” бачаць назву „L’viv”. Аналягічная сытуацыя назіраецца на кальцавой Аўгустава, дзе замест польскіх назваў „Wilno” і „Kowno”, мы бачым летувіскія формы. Цяпер гэта зьменіцца, то бок побач з арыгінальнымі іншамоўнымі назвамі гарадоў зьявяцца польскія.
Зьмены - гэта вынік намаганьняў дэпутата Сыльвэстра Хрушча (Sylwester Chruszcz) з руху „Kukiz’15”.
„Пасьля ўводу ў эксплёатацыю ў 2016 годзе аўтастрады А4 я атрымаў шмат сыгналаў ад грамадзянаў аб адсутнасьці польскіх назваў на дарожных знаках”, - паведамляе дэпутат, які ў красавіку прадставіў праект папраўкі ў закон аб дарожным руху й закон аб польскай мове, які прадугледжвае ўвядзеньне двухмоўных назваў на знаках.
Ініцыятыву на мінулым тыдні адобрыла таксама Міністэрства інфраструктуры й будаўніцтва на паседжаньні Камітэта па разьвіцьці інфраструктуры.
„Гэта вельмі добрая ідэя”, - сказаў у размове з газэтай „Rzeczpospolita” дырэктар Дэпартамэнта аўтамабільнага транспарту ў Міністэрстве інфраструктуры й будаўніцтва Богдан Алексяк (Bogdan Oleksiak).
аз

Назвы замежных гарадоў на дарожных знаках у Польшчы будуць напісаныя таксама на польскай мове, паведамляе „Rzeczpospolita”.

Кіроўцы, якія падарожнічаюць па поўдні Польшчы аўтастрадай А4 у напрамку памежнага пераходу ў Карчовай (Korczowa), на дарожных знаках замест польскай назвы „Lwów” бачаць назву „L’viv”. Аналягічная сытуацыя назіраецца на кальцавой Аўгустава, дзе замест польскіх назваў „Wilno” і „Kowno”, мы бачым летувіскія формы. Цяпер гэта зьменіцца, то бок побач з арыгінальнымі іншамоўнымі назвамі гарадоў зьявяцца польскія.

Зьмены - гэта вынік намаганьняў дэпутата Сыльвэстра Хрушча (Sylwester Chruszcz) з руху „Kukiz’15”.

„Пасьля ўводу ў эксплёатацыю ў 2016 годзе аўтастрады А4 я атрымаў шмат сыгналаў ад грамадзянаў аб адсутнасьці польскіх назваў на дарожных знаках”, - паведамляе дэпутат, які ў красавіку прадставіў праект папраўкі ў закон аб дарожным руху й закон аб польскай мове, які прадугледжвае ўвядзеньне двухмоўных назваў на знаках.

Ініцыятыву на мінулым тыдні адобрыла таксама Міністэрства інфраструктуры й будаўніцтва на паседжаньні Камітэта па разьвіцьці інфраструктуры, паведамляе Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт