Logo Polskiego Radia
Print

6 млн даляраў будзе каштаваць будова Музэя Грунвальдзкай бітвы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.09.2017 11:21
Кіраўніцтва музэю разьлічвае, што пасьля зьмен пляцоўку будуць наведваць сотні тысяч турыстаў.
Пагорак Грунвальд.Пагорак Грунвальд.Jerzy Opioła/CC BY-SA 4.0, /commons.wikimedia.org

6 млн даляраў будзе каштаваць будовага Музэя Грунвальдзкай бітвы ў Стэнбарку. Цяперашні музэй невялікі і адчынены сэзонна. Кіраўніцтва музэю разьлічвае, што пасьля зьмен пляцоўку будуць наведваць сотні тысяч турыстаў.
У панядзелак у Ольштыне паказалі пляны будовы музэю. Улады ваяводзтва адзначаюць, што «Грунвальд – гэта марка, якая вельмі істотная для рэгіёну, але таксама для цэлай Польшчы і Эўропы».
Лякальныя ўлады хочуць, каб Грунвальд прыцягваў турыстаў і прадстаўляў гісторыю так, як гэтага заслугоўвае вага падзеі. Каб рэалізаваць гэтыя мэты, музэй павінен працаваць круглы год.
Архітэктар Кшыштаф Казлоўскі зазначыў, што новы музэйны будынак будзе ўпісвацца ў краявід Грунвальдзкага поля. З боку манумэнтальнага пагорка будынак будзе схаваны ў зямлі. Бачнай будзе толькі шкляны блёк над паверхняй зямлі.
Нягледзячы на невялікую плошчу (3,5 тысячы квадратных мэтраў), будынак будзе шматфункцыянальны. Акрамя выставачных залаў там будзе рыцарская заля, у якой можна будзе праводзіць турніры і баі, у пляцоўцы таксама будуць крамы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт