Logo Polskiego Radia
Print

Віцэ-прэм'ер Польшчы: Нам удалося вырашыць важнейшыя эканамічныя пытаньні

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2017 14:23
Да 2020 году даходы палякаў павінны вырасьці да 75-80% ад сярэдняга ўзроўню ў Эўразьвязе, а ў 2030-м – зраўняцца зь ім.
Віцэ-прэмʼер, міністар фінансаў і разьвіцьця Польшчы Матэвуш Маравецкі (зьлева)Віцэ-прэмʼер, міністар фінансаў і разьвіцьця Польшчы Матэвуш Маравецкі (зьлева)PAP/Radek Pietruszka

Віцэ-прэмʼер, міністар фінансаў і разьвіцьця Польшчы Матэвуш Маравецкі выступіў у Сэйме на паседжаньні Камісіі па эканоміцы й разьвіцьці. Ён пазнаёміў дэпутатаў з рэалізацыяй праграмы «Стратэгія ў імя адказнага разьвіцьця».

«Нашаму ўраду ўдалося вырашыць найважнейшыя пытаньні ў галіне эканомікі й перш за ўсё перамагчы праблему падатковых махінацый», – сказаў Маравецкі. Ён зазначыў, што цяпер у Польшчы назіраецца найменшае ў гісторыі беспрацоўе, а вартасьць польскага экспарту можа перакрочыць рэкордную суму ў 200 млрд эўра.

Згодна са «Стратэгіяй у імя адказнага разьвіцьця», да 2020 году даходы хатніх гаспадарак у Польшчы павінны вырасьці да 75-80% ад сярэдняга ўзроўню ў Эўразьвязе, а ў 2030 – зраўняцца зь ім.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт