Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве праходзіць зьлёт НДА

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.09.2017 09:45
Прадстаўнікі больш за 500 недзяржаўных арганізацый сустракаюцца ў Варшаве.
www.glowimages.com

8 і 9 верасьня ў Варшаве праходзіць найбуйнейшая сустрэча няўрадавых арганізацый. У двухдзённым Агульнапольскім форуме няўрадавых ініцыятываў прымаюць удзел больш за 500 арганізацый.

Адна з арганізатараў форуму Вераніка Чыжэўска-Ваглёўска падкрэсьлівае, што няўрадавыя НДА актыўна дзейнічаюць, хоць не заўсёды грамадзтва гэта заўважае: «Менавіта такія арганізацыі праводзяць фэстывалі культуры і музыкі, адкрываюць спэцыяльныя начлежныя дамы. Заданьнем грамадзкіх арганізацый зьяўляецца падтрымка грамадзян».

У Польшчы існуе каля 100 тысяч недзяржаўных арганізацый. Большасьць з іх – гэта асацыяцыі і фонды. Агульнапольскі форум няўрадавых ініцыятыў праходзіць у Варшаве кожныя тры гады.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт