Logo Polskiego Radia
Print

Сьвініну з двух польскіх ваяводзтваў забаронена пастаўляць ва Ўкраіну

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.08.2017 14:06
У Мазавецкім і Люблінскім ваяводзтвах працуе прынамсі некалькі дзесяткаў фірм, якія займаюцца вытворчасьцю сьвініны.
pixabay.com/Public Domain CC0

Украіна ўвяла эмбарга на польскае мяса ў сувязі з распаўсюджваньнем вірусу афрыканскай чумы. Кіеў забараніў імпарт польскай сьвініны з Мазавецкага і Люблінскага ваяводзтваў. Гэта азначае значныя страты для польскіх вытворцаў сьвініны, якім будзе цяжка знайсьці новых партнэраў.
У Мазавецкім і Люблінскім ваяводзтвах працуе прынамсі некалькі дзесяткаў фірм, якія займаюцца вытворчасьцю сьвініны. Ва Ўкраіну яны высылаюць тавар, на які няма збыту на заходніх рынках.
Па той жа самай прычыне апошнія тры гады імпартаваць сьвініну ва Ўкраіну ня могуць фірмы з Падляскага ваяводзтва.
З моманту паяўленьня хвароба закранула 91 фэрмэрства ў Польшчы. Міністэрства сельскай гаспадаркі доўгія месяцы спрабуе справіцца з вірусам. Між іншым, плянуецца будова агароджы на ўсходняй мяжы.

Украіна ўвяла эмбарга на польскае мяса ў сувязі з распаўсюджваньнем вірусу афрыканскай чумы. Кіеў забараніў імпарт польскай сьвініны з Мазавецкага і Люблінскага ваяводзтваў. Гэта азначае значныя страты для польскіх вытворцаў сьвініны, якім будзе цяжка знайсьці новых партнэраў.

У Мазавецкім і Люблінскім ваяводзтвах працуе прынамсі некалькі дзесяткаў фірм, якія займаюцца вытворчасьцю сьвініны. Ва Ўкраіну яны высылаюць тавар, на які няма збыту на заходніх рынках.

Па той жа самай прычыне апошнія тры гады імпартаваць сьвініну ва Ўкраіну ня могуць фірмы з Падляскага ваяводзтва. З моманту паяўленьня хвароба закранула 91 фэрмэрства ў Польшчы. Міністэрства сельскай гаспадаркі доўгія месяцы спрабуе справіцца з вірусам. Між іншым, плянуецца будова агароджы на ўсходняй мяжы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт